BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы суд для віцябляніна Дзмітрыя Загалаўца

Дзмітрый Загалавец — 41-гадовы ўраджэнец Віцебска. Мяркуючы па сацсетках, скончыў Інстытут сучасных ведаў імя Шырокага.

Вядома, што ў першы раз яго затрымалі ў студзені 2023 за каментары, якіх ён пакінуў больш за тры тысячы. Тады яго абвінавацілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса), абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), а таксама садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Тады яму прысудзілі тры з паловай гады калоніі.

Праваабаронцы не маюць звестак, дзе асуджаны адбывае пакаранне. 17 лістапада мінулага году Загалаўца ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў», які складае МУС.

11 ліпеня 2024 года над Дзмітрыем пачнецца новы суд. Зноў яму інкрымінуюць артыкул 361-2, «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання». То-бок, яго судзяць за ахвяраванне, зробленае яшчэ да траўня 2021. Дзмітрыю пагражае да пяці гадоў калоніі.

Судзіць яго будуць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў. Дзмітрыю пагражае да пяці гадоў калоніі.