Палітвязня, якога раней асудзілі за лайк, зноўку судзяць — цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі.

У Берасцейскім абласным судзе 2 верасня распачаўся новы суд над 41-гадовым палітвязняволеным рабочым з Баранавічаў Яўгенам Кладовым, якога ў лістападзе 2023 года асудзілі да года зняволення за «абразу Лукашэнкі».
Пасля адбыцця першага тэрміну мужчыну не вызвалілі з калоніі, а ўзбудзілі новую крымінальную справу за допісы і каментары ў інтэрнэце паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за «заклікі да санкцыяў» і «арганізацыю масавых беспарадкаў».
Перад другім судом Яўгена дадалі ў «спіс тэрарыстаў», тым самым абмежаваўшы ў грашовых пераводах. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Мікалай Сянько.
вясна






