BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы віток ціску на ўдзельнікаў акцый салідарнасці замежжа

Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланы Ціханоўскай, яе намесніка ў АПК Паўла Латушкі, а таксама “іншых нявысветленых асоб”, вынікае з фрагмента пастановы Следчага камітэта, апублікаванага 6 жніўня праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

Пастанова аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Паводле звестак праваабаронцаў, гэтыя справы звязаныя з удзелам беларусаў у акцыях салідарнасці, якія раней прайшлі за мяжой.

5 жніўня Следчы камітэт заявіў, што ідэнтыфікавана “яшчэ 207 чалавек”, якія сёлета бралі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Польшчы, ЗША, Літве, Канадзе і Вялікабрытаніі — “нягледзячы на спробу выкарыстання сродкаў і метадаў канспірацыі”.

СК таксама прыгразіў, што “кожны” ўдзельнік вулічных акцый за мяжой “панясе вызначаную законам адказнасць”. ,Пагрозы на адрас удзельнікаў будучых акцый таксама з’явіліся ў тэлеграм-каналах, звязаных з ГУБАЗіК МУС.