BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новыя даныя пра колькасць айцішнікаў, якія з’ехалі з Беларусі

З’явіліся новыя даныя пра колькасць айцішнікаў, якія з’ехалі з Беларусі. “Кіберпартызаны” пішуць, што ў 2021-2024 гадах ІТ-рынак Беларусі пакінулі больш за 15 тысяч чалавек. У гэты ж перыяд больш за 18 500 супрацоўнікаў перасталі працаваць у кампаніях ПВТ.

“Кіберпартызаны” спасылаюцца на статыстыку з сістэм дзяржаўных ведамстваў, якія працуюць пры рэжыме Лукашэнкі.

Дагэтуль былі толькі прыблізныя лічбы. Напрыклад, летам 2022 года меркавалася, што пасля выбараў 2020 года з Беларусі маглі з’ехаць ад 16 да 23 тысяч айцішнікаў.

У канцы мінулага года міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што ВНУ Беларусі выпускаюць зашмат айцішнікаў. На яго думку, у цяперашняй эканоміцы іх трэба ўдвая менш.

Восенню Мінэканомікі знайшло пазітыўныя тэндэнцыі ў ІТ-сферы Беларусі, якую даводзіцца “аднаўляць” пасля масавага выезду айцішнікаў за мяжу з-за рэпрэсій і санкцый.