BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новыя суды ў Берасці

Ужо сёння, 6 жніўня, у судзе Ленінскага раёна горада Берасця адбудзецца разгляд справаў у дачыненні да трох жыхароў Берасцейскай вобласці па крымінальнай палітычна матываванай справе.

Суд адбудзецца ў дачыненні да Алега Літвінчука, Аляўціны Гудковай, Матвея Аверчука і Леаніда Аверчука:

Усе гэтыя асобы праходзяць па справе аб так званых масавых беспарадках, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у абласным цэнтры ў 2020 годзе.

Да суда Алег Літвінчук, Матвей Аверчук і Леанід Аверчук утрымліваюцца ў СІЗА№7 горада Берасця. Дакладнае знаходжанне Аляўціны Гудковай праваабаронцам невядомае.

Адметна тое, што з Матвеем Аверчуком і Леанідам Аверчуком былі запісаныя пакаяльныя відыё, дзе яны кажуць, што 10 жніўня 2020 года знаходзіліся на акцыях пратэсту ў Берасці.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя