BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новыя затрыманні ў Бярозаўцы

На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы Лідскага раёна 15-га снежня адбыўся чарговы рэйд сілавікоў. “Прайшлі затрыманні за падпіскі і лайкі на дэмакратычныя каналы. Паведамілі аб затрыманні 8 асобаў”, піша @lida_grab_court.

Гэта ўжо трэці рэйд сілавікоў на прадпрыемства. Першыя затрыманні на шклозаводзе адбыліся 13 жніўня, калі было затрымана 9 чалавек. 8 снежня сілавікі зноў правялі затрыманні на заводзе. Тады за падпіскі на дэмакратычныя каналы затрымалі каля 10 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: grodnovisafree.by