BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Офіс па правах людзей з інваліднасцю” працягвае дзейнасць за мяжой

Аказваюць бясплатную прававую дапамогу ў замежжы ды ў самой Беларусі, адвакатуюць змены заканадаўства, працуюць з грамадствам па змене стаўлення да людзей з інваліднасцю.

Гэта пра бягучую дзейнасць “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”, – распавёў кіраўнік арганізацыі Сяргей Драздоўскі:

-Правы чалавека перадусім. Так як было, так і застаецца. Няма ніякіх спраў, якія былі б менш ці больш важнымі, яны ўсе важныя, усе датычацца жыцця чалавека наўпрост, таго, як ён будзе жыць, дзе і ці будзе жыць наогул. Таму ўсе пытанні важныя.

Сяргей Драздоўскі дадаў, што арганізацыя спрабуе кантактаваць як з беларусамі, якія застаюцца на радзіме, так і з тымі, хто знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Аднак з першай катэгорыяй праца выглядае складаней.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя