Прадстаўнікі “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” працягваюць сваю дзейнасць у эміграцыі.

Яна скіраваная найперш на дапамогу беларусам з абмежаванымі магчымасцямі, якія патрабуюць сацыяльнай і юрыдычнай падтрымкі ў замежжы, – кажа кіраўнік арганізацыі Сяргей Драздоўскі:
-Нашы высілкі накіраваныя на тое, каб не згубіць сітуацыю ў Беларусі. Каб бачыць яе дакладна, каб яна была для нас празрыстай, каб мы ведалі, што адбываецца ў Беларусі, як адбываецца жыццё людзей з інваліднасцю. Для нас гэта першаснае. Другаснае, гэта аналіз і параўнанне таго, што адбываецца ў Беларусі з тымі накірункамі развіцця, якія сёння ёсць у Еўропе і ў першасным свеце. Таму што гэта важна – адчуваць, куды ўсё ідзе. Глядзіш на даклады міністэрства пра інваліднасць, ужо так усё вельмі добра ў нас у краіне, што ажно няма куды далей рухацца. Але насамрэч гэта не заўсёды так.
«Офіс па правах людзей з інваліднасцю» – гэта некамерцыйная арганізацыя. Структура аказвае прававую дапамогу, кансультаванне ў пытаннях правоў людзей з інваліднасцю і рэалізацыі гэтых правоў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






