Беларускі рэжым даўно прабіў дно, але каб так, як на гэты раз з вызваленнем чарговай групы закладнікаў у 123 чалавекі, то ўжо нават няма слоў. Па-першае, адпраўка ва Украіну групы ў 114 чалавек, дзе ідзе вайна, а не ў мірную Літву ці Польшчу, выклікала шмат пытанняў. А па-другое, як паведаміў на акцыі 21 снежня сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша, 123 чалавекі, аказваецца, самі збеглі з месцаў зняволення.

– Па іх паперах яны ўсе са сваіх зон вывезены ў СІЗА КДБ. А далей яны зніклі. І ўжо да іх сваякоў прыходзяць міліцыянты, прыходзяць спецслужбы і іх шукаюць. Атрымліваецца, што ўсе яны збеглі самастойна проста з зон. Такога дэбілізму ў Беларусі яшчэ не было.
Застаецца толькі гадаць, чым выклікана такая правакацыя: ці абсекчы нават думкі ў былых палітзняволеных аб вяртанні дадому, ці дыктатар хоча адмыцца у будучым ад гандлю людзьмі?
Беларускае Радыё Рацыя






