17 траўня сілавікі прыходзілі з ператрусам па месцы рэгістрацыі ў Менску намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага. Супраць яго заведзеная крымінальная справа, за што – невядома.

Фота: БАЖ
«Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус. Я не ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады. Усё адно гэта вельмі непрыемна. Відавочна, гэта чарговая атака сілавікоў на БАЖ і незалежных журналістаў з мэтай прымусіць нас спыніць важную працу для беларускай аўдыторыі», – пракаментаваў гэты выпадак Барыс Гарэцкі.
Барыс Гарэцкі — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). В 2021 годзе ён разам з іншымі лідарамі БАЖ вымушана выехаў з Беларусі пасля таго, як сілавікі разграмілі офіс арганізацыі ў Менску.
вясна