BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Па памілаванні выйшаў на свабоду палітвязень Дзмітрый Лукша, былы вядучы «Зоны Х»

Ён, як і яго жонка Паліна Палавінка, былі ў групе вызваленых 3 ліпеня. Лукша доўгі час быў вядучым крымінальных навінаў «Зона Х». Яго арыштавалі 11 сакавіка 2022 года і прысудзілі 4 гады зняволення за ўдзел у пратэстах, а таксама за здымку сюжэтаў для казахстанскага канала — змест ролікаў палічылі дыскрэдытацыяй Беларусі.

Лукша адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі, да канца тэрміну Дзмітрыю заставалася 1 год і 2 месяцы.

Раней праваабаронцы паведамлялі, што 3 ліпеня 2024 года выйшла на свабоду яго жонка Паліна Палавінка. Яе арыштавалі на некалькі месяцаў пазней за мужа і прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў зняволення. Паліна вызвалілася па памілаванні на два тыдні раней за свой тэрмін.