BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Па справе «Беларускага Гаюна» працягваюцца затрыманні

У Беларусі працягваюцца затрыманні па крымінальнай справе за перадачу інфармацыі праекту «Беларускі Гаюн», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле звестак праваабаронцаў, пад варту ўзятыя не менш за 33 чалавекі, прайшло не менш за шэсць судовых працэсаў.

Сярод затрыманых фігурантаў большасць — мужчыны, справы распачатыя паводле артыкула аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Праект «Беларускі Гаюн» быў заснаваны пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам вайсковай актыўнасці ў Беларусі. Спыніў працу 7 лютага 2025 году, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе «збіралася інфармацыя ад людзей».

«Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй», — паведаміў заснавальнік праекта блогер Антон Матолька. Ён папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторым з іх удалося эміграваць.