BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Па вяртанні з-за мяжы затрымалі прадпрымальніка Артура Роліча

Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Артур Роліч. Фота «Кіберпартызанаў»

У 2013-м мужчына адкрыў уласны бізнес – краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнесу на беларускую мову. Апошняе паведамленне ў суполцы яго бізнэсу датуецца 27 ліпеня 2023-га года. Тады ён расказаў, што «з’язджае ў адпачынак, але вернецца 15 жніўня». Імаверна, па вяртанні з адпачынку Артур быў затрыманы, піша «Наша Ніва».

Яму прадʼявілі абвінавачанні па пяці артыкулах крымінальнага кодэкса, усе з якіх датычныя ахвяраванняў розным беларускім ініцыятывам. Гэта абедзве часткі артыкула («фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці»), абедзве часткі артыкула («фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») і артыкул («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання», які дзейнічаў да траўня 2021-га.

Суд над Ролічам пачнецца 23 красавіка ў Менскім гарадскім судзе.

Беларускае Радыё Рацыя