Блогер Аляксандр Лапшын быў затрыманы ў ерэванскім аэрапорце па патрабаванні Беларусі.

«Па словах Лапшына, супрацоўнікі (аэрапорта) патлумачылі яму, што ён быў затрыманы па патрабаванні Беларусі і Азербайджана. Адразу пасля майго прыбыцця яго вызвалілі. Паліцыянты сказалі мне, што затрыманне не мае дачынення да Азербайджана, а было ажыццёўленае на патрабаванне Беларусі, і адбылося непаразуменне», – паведаміў NewsАrmenia армянскі праваабаронца Рубен Мелікян, які дапамагаў блогеру вырашыць узніклую праблему.
Паводле слоў Мелікяна, яго запэўнілі, што тое, што адбылося, не мае дачынення да Інтэрпола, размова ідзе аб вышуку, які Беларусь аб’явіла “ў рамках міждзяржаўнага супрацоўніцтва або па лініі СНД”.
«Пасля вывучэння дакументаў пракурор даў вуснае ўказанне не арыштоўваць Лапшына. У цяперашні час ён знаходзіцца на волі», – паведаміла выданне.
Аляксандр Лапшын мае грамадзянства Ізраіля, вядомы як трэвэл-блогер.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: РИА Новости






