BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачалі судзіць кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука

Дзмітрыя затрымалі 16 лютага каля расейскай амбасады. Кучук прыйшоў, каб ускласці кветкі ў памяць пра памерлага палітыка Аляксея Навальнага. Праз месяц стала вядома, што супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.

Разглядаць яго справу пачалі сёння, 23 снежня, у Менскім гарадскім судзе. Кучука абвінавачваюць па двух артыкулах — «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Судзіць яго прызначана Алена Шылько.

50-гадовы Дзмітрый — былы старшыня партыі «Зялёныя» (партыю ліквідавалі ў ліпені 2023 года). Ён узначальваў адкрытае акцыянернае таварыства «МС Заходняя» — гэта прадпрыемства, якое збірае і перапрацоўвае адкіды. Мае дарослую дачку.

вясна