BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачалі судзіць палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук

63-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду сілавікоў па сваякоў палітвязняў. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу жанчыны пачалі разглядаць 1 жніўня ў Менскім гарадскім судзе. Працэс прызначана весці суддзя Таццяна Фалькоўская. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо пяты суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.

Месца ўтрымання Ірыны: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук 

вясна