BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачалося галасаванне за лаўрэатаў прэміі «Бізон Гіґс – 2024»

Супольнасць Pamyłka абвясціла старт галасавання за лепшых беларускіх навукоўцаў, якія ўдзельнічаюць у навуковай прэміі “Бізон Гіґс – 2024”. Прызавы фонд, сфармаваны за кошт унёскаў навуковай супольнасці і спонсараў, будзе перададзены лаўрэатам разам са статуэткай зубра – сімвалам прэміі.

Кажа прадстаўнік Cупольнасці Pamyłka Міхаіл Волчак:

Усе вартыя, усе цікавыя. Ёсць індывідуальныя намінацыі, ёсць група. Ёсць розныя навукі – медыцына, штучны інтэлект, лічбавыя тэхналогіі, біялогія. Сем заявак прыйшло. Да 17 лютага галасаванне. Кожны можа прыйсці на сайт пакінуць свой голас. Думаю, людзям будзе цікава нават пазнаёміцца з дасягненнямі чалавека і прыняць нейкае рашэнне.

Галасаванне ў навуковай прэміі “Бізон Гіґс – 2024” працягнецца да 17-га лютага 2025 года. Усе жадаючыя могуць падтрымаць сваіх фаварытаў у беларускай навуцы, аддаўшы свой голас за найбольш годныя навуковыя дасягненні. Імёны пераможцаў будуць абвешчаны 15 сакавіка 2025 года.

Даведацца больш пра намінантаў можна тут:

https://pamylka-zin.github.io/bison_2024_nominees

Галасаванне навуковай прэміі «Бізон Гіґс – 2024» адбываецца ў наступнай форме:

https://next.falanster.info/index.php/apps/forms/s/rL7Z2t6qZ9WHCnsEdBE87G2A

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  Cупольнасці Pamyłka