BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачаўся новы суд над палітвязнем Змітром Дашкевічам

Палітвязня Змітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачанні, заўважыў “Позірк”. Працэс адбываецца ў судзе Першамайскага раёна Менска.

Колішняга лідара “Маладога фронту” вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Таксама яму выставілі абвінавачанне ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) — так званы “народны арыткул”.

У 2022-м Дашкевіча асудзілі на 1,5 года калоніі, яго жонцы прысудзілі тры гады “хатняй хіміі”. У 2023-м палітвязень мусіў выйсці на волю, але яго зноў судзілі і дадалі яшчэ год. Цяпер праходзіць чарговы суд над ім.

Беларускае Радыё Рацыя