Сёння, 19 снежня, пачнецца чарговы завочны суд супраць Вадзіма Пракоп’ева — раней яго асудзілі да 25 гадоў калоніі завочна

Справу ў закрытым рэжыме ў Берасцейскім абласным судзе будзе разглядаць суддзя Святлана Крамянёўская. Гэтым разам яму інкрымінаваныя:
- ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці);
- ч. 3 арт. 361 (заклік да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
- ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
- ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Раней Пракоп’еву прызначылі 25 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму завочна, штраф у адну тысячу базавых велічынь і пазбаўленне ўсіх воінскіх званняў па «справе Гайдукевіча».
вясна






