Сёння, 25 лістапада, пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў за «здраду дзяржаве».

Справу святара пачынаюць разглядаць у Менскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Судзіць яго будзе Уладзімір Арэшка.
Каталіцкаму святару 64 гады. Родам ён з вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Апошнім часам Генрых служыў у каталіцкім храме святога Язэпа ў Валожыне. Яго затрымалі 17 лістапада 2023 года.
Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку. Святару трэба асаблівы дагляд і медыцынская дапамога. Але яго трымаюць у СІЗА КДБ, а стан здароўя невядомы.
вясна






