BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца суд над аналітыкам Андрэем Паротнікавым

16 кастрычніка пачынаецца суд над аналітыкам і палітвязнем Андрэем Паротнікавым, паведамляе “Вясна”. Яго абвінавачваюць па пяці артыкулах: “здрада дзяржаве”, “змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады”, “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, “уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання” і “перашкода здзяйсненню выбарчых правоў”.

Справу разгледзіць Менскі абласны суд (суддзя — Вячаслаў Тулейка). Пасяджэнні будуць закрытыя.

Паротнікаў вядомы як эксперт у галіне бяспекі, вёў уласны блог Belarus Security Blog. КДБ яго затрымаў у пачатку вясны 2023-га. Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Паротнікава палітвязнем. Вядома, што ён не прызнае віны ў “здрадзе дзяржаве”.

Беларускае Радыё Рацыя