BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца суд над Нінай Багінскай

Сёння, 30 траўня, пачынаецца суд над Нінай Багінскай за «неаднаразовае парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў”.

Аснову абвінавачання складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за мінулы год. Крымінальная справа будзе разглядацца ў судзе Першамайскага раёна Менска. 

Як вядома, 78-гадовую Багінскую затрымлівалі дзясяткі разоў. З-за шматлікіх штрафаў у жанчыны адабралі лецішча і зямельны надзел, а пенсію яна гадамі атрымлівае не ў поўным аб’ёме. 

Ніна Багінская мае шэраг цяжкіх захворванняў і мае патрэбу ў своечасовым медычным лекаванні. У турэмных умовах яе жыццю можа пагражаць сурʼёзная небяспека. Жанчыне пагражае да трох гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя