BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца суд над журналістам Ігарам Ільяшом

Сёння ў Менскім гарадскім судзе пачаўся працэс над журналістам Ігарам Ільяшом. Яго абвінавачваюць па артыкулах аб дыскрэдытацыі Беларусі і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.

Пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома 22 кастрычніка мінулага года. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фарміраванням» – даваў інтэрв’ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных выведак» – даваў каментары ўкраінскім выданням, піша «Вясна».

Ігар Ільяш – муж журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, якая адбывае васьмігадовы тэрмін зняволенне паводле палітычнага прысуду.