У судзе Фрунзенскага раёна Менска 29 ліпеня пачалі судзіць 42-гадовага вандроўніка Віктара Чайку. Яго затрымалі напрыканцы траўня. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Віктар з’яўляецца адміністратарам тэлеграм-чату «Беларусы на Шры-Ланцы».

Цяпер мужчыну судзяць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу прызначна весці суддзя Юлія Крэпская.
Таксама Віктар аўтар невялікага ютуб-канала «Дыялогі аб Міры».
вясна






