34-гадовую берасцейку Дзіяну Завадскую абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК) і за данаты беларусам, што ваююць на баку Украіны (ч. 2 арт. 361-3 КК). Справу ў закрытым рэжыме прызначылі разглядаць суддзю Мікалая Сенько.
Пасля пачатку расейскай агрэсіі ва Украіне Дзіяна разам з 7-гадовым сынам выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь. І час ад часу выязджала за мяжу. Так, у яе ў Instagram ёсць фота з Варшавы, якое датуецца 29 чэрвеня 2023 года, а праз тры дні быў апублікаваны здымак з Мірскага замка.
вясна