BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаюць судзіць дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык»

26 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска пачынаецца суд над Аляксандрам Аполькам — дырэктарам сеткі будаўнічых крам «Мацярык». Яму інкрымінуецца «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Працэс будзе ўзначальваць суддзя Іна Сівец.

Апольку затрымалі ў жніўні. На «пакаяльным відэа» яго прымусілі назваць свой заробак, а праўладныя телеграм-каналы назвалі мужчыну «незадаволеным буржуем».

«Мацярык» — гэта сетка будаўнічых гіпермаркетаў, якая складаецца з пяці крам у чатырох гарадах Беларусі — Менску, Берасці, Гародні і Віцебску.