BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава

Ігар Мельнікаў. Фота: wikipedia.org

Судовы працэс над гісторыкам будзе разглядацца ў Менгарсудзе. Яго абвінавачваюць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”»” (ч. 1 арт. 361-4 КК). Судзіць Мельнікава будзе суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Ігар Мельнікаў спецыялізаваўся на гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ды ваеннай гісторыі, выдаў паўтара дзясятка кніг па тэме, а таксама займаўся гістарычнай рэканструкцыяй вайсковых мундзіраў таго ж перыяду.

Апошняя актыўнасць Мельнікава ў Інстаграме датуецца 21 студзеня. Сутнасць абвінавачання невядомая.

Крыніца: t.me/viasna96