BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаюць судзіць стаматалагіню, нібыта за дачыненне да тэлеграм-канала «ШапитоДичь»

Сёння, 28 студзеня, пачынаюць судзіць стаматалагіню, якая нібыта мае дачыненне да тэлеграм-канала «ШапитоДичь»

У Менскім гарадскім судзе 28 студзеня пачынаюць судзіць 33-гадовую Алену Елькіну. Яе абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу будзе разглядаць Алена Ананіч.

4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае Алена Елькіна. Праз пошук гэтая суполка не вызначаецца.

Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць са стаматалагіняй з Віцебску — апошнія допісы ў яе сацыяльных сетках датаваныя траўнем 2024-га году.

вясна