BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаюцца суды па «справе Гаюна»

Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну».

Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны. Паводле інфармацыі «Вясны», у бліжэйшы час ужо распачнуцца першыя судовыя працэсы па гэтай справе.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту.

«Беларускі Гаюн» – гэта ўжо закрыты на сёння маніторынгавы праект, які адсочваў актыўнасць расейскіх і беларускіх войскаў.