BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года

З вёскі Слабодка Астравецкага раёна знік помнік паўстанцам 1863 года, паведамяле тэлеграм -канал “Спадчына”.

Помнік  у выглядзе велізарнага гранітнага мяча, усталяваны ў 2013 годзе да 150‑годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага быў створаны на прыватныя сродкі і сімвалізаваў змаганне за волю Беларусі, аб’ядноўваў каталіцкую і праваслаўную традыцыі. Раней супраць яго выступалі прарасейскія актывісты, патрабуючы зносу, але мясцовыя ўлады не дзейнічалі.

Цяпер на месцы манумента засталася толькі пляцоўка з каменных пліт; дакладныя прычыны знікнення невядомыя.

Беларускае Радыё Рацыя