Некаторым вязням СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага выдалі апавяшчэнні, што з 8 студзеня іх перавядуць у новы следчы ізалятар у Калядзічах. Пра гэта “Зеркалу” паведамілі сваякі вязняў. Крытэрыі, па якіх вызначаюць тых, каго будуць пераводзіць, невядомыя.
Будаўніцтва шпіталя і СІЗА для зняволеных пачалося ў Калядзічах яшчэ ў 2010 годзе. Пачаткова адкрыццё планавалі ў 2015 годзе, пазней тэрміны некалькі разоў пераносілі.

Пасля поўнага пераезду “Валадаркі” ў Калядзічы, Пішчалаўскі замак, у якім размяшчаецца цяперашні менскі следчы ізалятар, аддадуць гораду. Чакаецца, што пасля гэты гістарычны аб’ект адрэстаўруюць.






