BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад пераслед патрапіў кіраўнік віцебскага рыэлтарскага агенцтва

Учора, 9 кастрычніка, у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска судзілі Барыса Аўлукова. Мужчыну абвінавацілі ў ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ – распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. Піша тэлеграм-канал “Навіны Віцебска”.

Мужчына шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю ў абласным цэнтры, узначальвае агенцтва “Персанальны рыэлтар Нерухомасць”.

Судзіў яго Уладзімір Царыкаў.