У Першамайскім судзе Менска 30 студзеня пачнуць судзіць Алену Шарафановіч.

Гэта адна з найлепшых дзіцячых анколагаў Беларусі, у медыцынскіх чатах і суполках немагчыма знайсці ніводнага негатыўнага водгуку пра яе ад пацыентаў. Наадварот, удзячныя людзі перадаюць адзін аднаму яе імя, піша «Наша Ніва».
Алене Шарафановіч інкрымінуюць актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Судзіць лекарку будзе намесніца старшыні суда Першамайскага раёна Наталля Дзядкова.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: сацсеткі






