BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад суд трапіў намеснік гендырэктара па бяспецы «Полацк-Шкловалакна»

3 сакавіка ў судзе Верхнядзвінскага раёна разглядаецца справа аб кампенсацыі маёмаснай шкоды, прычыненай работнікамі ААТ «Полацк-Шкловалакно» пры выкананні службовых абавязкаў, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Ігар Андрон

У ліку адказчыкаў пазначаныя намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах прадпрыемства Ігар Андрон, а таксама начальнік вытворчасці № 2 энергазабеспячэння Павел Вішнеўскі і Дыяна Шніпава.

Ігар Андрон быў прызначаны на цяперашнюю пасаду ў 2021 годзе — цяпер на такую пасаду ставяць альбо дзейнага супрацоўніка КДБ, альбо работніка, які падпісаў кантракт з установай аб супрацоўніцтве, піша nashaniva. На прадпрыемстве ён адказвае за кадравую палітыку і быў неаднаразова заўважаны ў запалохванні работнікаў за выказванне свайго меркавання і падпіску на незалежныя медыя.

Ігар Андрон таксама ўзначальвае антыкарупцыйную камісію на заводзе.