BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падазраваны ў датычнасці да нападу на паплечніка Навальнага атрымаў прытулак на падставе ліста ад «Хартыі 97»

Падазраваны ў датычнасці да нападу на паплечніка Навальнага атрымаў прытулак у Польшчы на падставе ліста ад «Хартыі 97».

Расейскі юрыст Анатоль Бліноў, які знаходзіцца ў Польшчы пад арыштам па справе аб арганізацыі нападаў на паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава і іншых расейскіх апазіцыянераў, у 2023 годзе атрымаў там палітычны прытулак. Гэта вынікае з перапіскі Блінова і бізнесмена Леаніда Неўзліна, якую вывучыла «Медиазона». 

Адвакат Багаміл Зыгмунт пацвердзіў журналістцы ізраільскага выдання, што Бліноў атрымаў статус уцекача ў пачатку верасня 2023-га. Паводле ягоных слоў, падставай для гэтага сталі два данаты на карысць заснаванага Навальным Фонда барацьбы з карупцыяй (ФБК) і ліст ад беларускага выдання «Хартыя 97».