Падчас хапуна сваякоў палітвязняў затрыманая Марына Адамовіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, паведамляе Наша Ніва.
Правабарончы цэнтар «Вясна» 23-га студзеня паведаміў пра масавыя затрыманні сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных, якія выйшлі на волю, але заставаліся ў Беларусі. Праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум 37 затрыманых па ўсёй Беларусі. Агулам сама меней 60 чалавек трапілі пад пераслед падчас сённяшняга «хапуна». Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Затрыманні і ператрусы працягваюцца дагэтуль.
Паводле «Вясны», у Віцебску затрымалі 76-гадовага Барыса Хамайду.