Дактары Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы правялі абследаванне і прызначылі лячэнне ўсім дзецям і траім дарослым, якія паступілі ў медустанову пасля пажару ў адным з дамоў на вуліцы Гагарына. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У кватэры на трэцім паверсе дома адбылося ўзгаранне. У выніку дым трапіў у кватэры чацвёртага і пятага паверхаў. Усяго ў бальніцу шпіталізавалі 10 чалавек.
Стан усіх пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці або здавальняючы, пагрозы жыццю няма.






