BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшша памагае польскім рэгіёнам, што пацярпелі ад паводкі

Дапамога Падляшша польскім рэгіёнам, якія пацярпелі ў верасні ад магутнай паводкі, не перапыняецца. Дапамога аказваецца праз розныя структуры, у тым ліку ад мясцовага аддзялення Польскага Чырвонага Крыжа. Гэтымі днямі з рэгіёну, які моцна пацярпеў ад паводкі, вярнуўся актывіст Чырвонага Крыжа Міхал Гжыбэк, які вазіў для тамтэйшых фермераў сена і іншыя кормы для жывёл.

У нас у Польскім Чырвоным Крыжы прыносілі адзежу, вёдзеркі, ваду, ежу для сабачак, для котак, але ніхто не падумаў, што ёсць яшчэ кароўкі, авечкі, козы, свінкі. Ну вось я, як хлапец з вёскі, з абшару Беласточчыны, з Сакульскага павета, пастанавіў, што пазваню ў гміны. Пазваніў, паразмаўлялі, і пачалі збіраць сена, салому. Цалюткі пляц назбіралі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Фермеры Падляшша сабралі для сваіх калег з рэгіёнаў, якія моцна пацярпелі ад паводкі, шмат корму для жывёл, але, як паведаміў Міхал Гжыбэк, вялікая праблема адшукаць адпаведны транспарт, на якім можна даставіць усё сабранае на Захад Польшчы, які найбольш пацярпеў ад паводкі.

Беларускае Радыё Рацыя