З 20 красавіка жыхары Польшчы, за выключэннем Падляшскага ваяводства, змогуць скарыстацца спецыяльным Падляшскім турыстычным бонам (ваўчарам) для паездак у гэты рэгіён. На праграму рэгіянальныя ўлады выдзелілі 2 мільёны злотых, з магчымасцю павелічэння фінансавання ў будучыні.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
Гэта яшчэ адна форма падтрымкі турыстычнага сектара нашага рэгіёна, які моцна пацярпеў за апошнія гады. Падобна таму, як усіх закранула пандэмія COVID, у апошнія гады сітуацыя на польска–беларускім памежжы, а канкрэтна на Падляшшы і Беларусі, прывяла да таго, што наш рэгіён наведвае менш турыстаў, не толькі замежных, але і айчынных.
Ініцыятыва скіравана на на падтрымку турыстычнай галіны, якая пацярпела з-за складанай сітуацыі на граніцы з Беларуссю. Кажа ўдзельнік прэс-канферэнцыі, сябра Праўлення Маршалкоўскай Управы Багдан Дыюк
Памер фінансавання залежыць ад тыпу жылля. Ваўчар атрыманы на ваш нумар тэлефона. Ваўчар прызначаны для турыстаў з–за межаў Падляскага ваяводства, хаця мы хочам выкарыстаць гэты ваўчар, каб паказаць, што нашае ваяводства вельмі бяспечнае. Мы, як жыхары Падляшша, гэта ведаем і гэтым ваўчарам хочам заахвоціць жыхароў іншых рэгіёнаў Польшчы выбіраць нашае ваяводства як месца адпачынку і знаёмства з новымі рэгіёнамі нашай краіны.
Цалкам матэрыял:
У залежнасці ад катэгорыі размяшчэння сума падтрымкі складзе ад 200 да 400 злотых. Прыём заявак на ўдзел у праграме для ўладальнікаў турыстычных аб’ектаў адкрыецца 24 сакавіка і працягнецца да 11 красавіка. З гэтага ж дня пачне працу спецыяльны сайт праграмы – podlaskibonturustyczny.pl.
Беларускае Радыё Рацыя






