BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падсумаванне вынікаў 2025 года ў нашым эфіры

студыя Рацыі

23 снежня ў эфіры нашага радыё тры гадзіны будзе падсумаванне галоўных вынікаў года. Слухайце аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадска-палітычнай супольнасці, розных гасцей нашай студыі нажыва і размовы з цікавымі экспертамі.

Адным з гасцей будзе нобелеўскі лаўрэат прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які зусім нядаўна выйшаў на свабоду.

Пачатак адмысловага эфіру ў 15.00 польскага (адпаведна 17.00 беларускага) часу.

У першай гадзіне падсумавання вынікаў года будуць Мілана Харытонава і Аляксандра Мамаева; Павел Латушка.

У другой гадзіне: Сяргей Верамеенка і Арцём Брухан; Паўлюк Быкоўскі і Аляксандр Фрыдман.

У трэцяй гадзіне: Яраслаў Іванюк і Зміцер Косцін, а пасля Алесь Бяляцкі.

студыя Рацыі