BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падтрымка беларускіх арганізацый праз пералічэнне падатку

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету збірае заяўкі ў базу беларускіх арганізацый, якіх можна падтрымаць праз пералічэнне падатку за мінулы год. У пералік увойдуць беларускія ініцыятывы, якія працуюць у інтарэсах  супольнасці — у сферах адукацыі, культуры, журналістыкі, сацыяльнай падтрымкі, экалагічных і інш.

Павел Баркоўскі

Пра ход праекту распавядае прадстаўнік АПКПавел Баркоўскі:

-Мы ўжо гэта робім не першы год, таму ў нас ужо ёсць напрацаваныя кантакты з тымі арганізацыямі, якія падавалі гэтую інфармацыю раней. Мы іх проста заклікаем абнавіць гэтыя звесткі. Агулам мы распаўсюджваем гэтую інфармацыю па розных каналах, каб давесці беларускім арганізацыям, што насамрэч існуюць вельмі добрыя еўрапейскія інструменты, якімі можна карыстацца – гэта магчымасць пералічыць падаткі тых беларусаў, якія жывуць цяпер у еўрапейскіх краінах, на тыя праекты, тыя арганізацыі, якія займаюцца беларускімі справамі.

Першы спіс арганізацый будзе апублікаваны у панядзелак, 16 лютага.

Запоўніць заяўку можна па спасылцы ў тэлеграм-канале Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПК: https://docs.google.com/forms/d/111GNG0r505kyckpMDaLcckYOTWjfbSrLFfjG4SxpeAA/viewform?edit_requested=true

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя