Арганізацыя адпачынку дзяцей палітвязняў, дапамога палітвязням і іх сем’ям як інфармацыйная, так і матэрыяльная, падтрымка ўкраінскай тэмы і збор медыцынскага абсталявання для Украіны.
Такімі накірункамі працы цяпер занятыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Іспаніі, – распавёў яе прадстаўнік Аляксей Носаў:
-Заўсёды вельмі важна – гэта нашая барацьба з Расеяй, якая з’яўляецца акупантам ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Таму мы падтрымліваем Полк Каліноўскага данатамі і тэлефануемся з імі. Калі можам, робім зборы – гэта тычыцца медабсталявання, тое, што неабходна.
Аляксей Носаў дадаў, што ў Іспаніі цяпер ладзіцца не так шмат сустрэч беларусаў, аднак усе высілкі сканцэнтраваныя на канкрэтныя практычныя дзеянні.
Беларускае Радыё Рацыя