BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Падтрымка Украіны і падтрымка дэмакратычнай Беларусі”

Падтрымка Украіны і падтрымка дэмакратычнай Беларусі – гэта самыя важныя накірункі дзейнасці зараз для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Швецыі.

Фота: © iStock.com / RichardALock

А менавіта ладзяцца сустрэчы з беларускімі палітычнымі і культурніцкімі дзеячамі, арганізоўваюцца зборы для беларускіх і ўкраінскіх ваяроў, беларусы прымаюць удзел ва ўкраінскіх акцыях, – распавёў грамадскі дзяяч Зміцер Вассэрман:

-Працуем над падтрымкай дэмакратычнай Беларусі. І таксама працуем над падтрымкай Украіны і мясцовай беларускай суполкі. Калі мы паглядзім на мінулы месяц, у нас быў вельмі амбітны Дзень Волі, быў дыпламатычны прыём, на які прыйшлі шматлікія дыпламаты, нават з тых краін, з якімі ў нас раней не было сувязяў. Што вельмі премна.

Зміцер Вассэрман дадаў, што таксама шмат акцэнтаў робіцца на гуртаванні беларусаў Швецыі праз ужо традыцыйныя сходы, акцыі і культурніцкія імпрэзы.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя