Сёмага студзеня на 93-м годзе жыцця памерла Святлана Яўсеева — паэтэса, перакладчыца, празаік. Жонка беларускага пісьменніка Артура Вольскага і маці музыкі Лявона Вольскага. Развітанне адбудзецца заўтра, 10 студзеня.

Святлана Яўсеева нарадзілася 4 верасня 1932 года ў Ташкенце ў сям’і вайскоўца. У 1962 годзе выйшла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага і пераехала ў Менск. Аўтарка шэрагу зборнікаў вершаў, таксама перакладала на расейскую мову вершы беларускіх паэтаў. Не раз выступала на вечарах з Булатам Акуджавам, сябравала з Белай Ахмадулінай.
Уладзімір Някляеў казаў пра паэтэсу: «Святлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Менск, даволі хутка стала не столькі расейскім, колькі беларускім паэтам, які піша на расейскай мове».
Беларускае Радыё Рацыя