BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пайшоў у адстаўку каталіцкі біскуп, які кіраваў Гарадзенскай дыяцэзіяй 33 гады

Біскуп Аляксандар Кашкевіч кіраваў Гарадзенскай дыяцэзіяй 33 гады. На пасаду біскупа Гарадзеншчыны тады 42-гадовага ксяндза Аляксандра Кашкевіча прызначыў папа Рымскі Ян Павал ІІ ў траўні 1991 году. Ён пайшоў у адстаўку па дасягненні пенсійнага ўзросту 75 гадоў.

Былы біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Аляксандар Кашкевіч (зьлева) і нядаўна прызначаны біскуп Горадзеншчыны Ўладзімер Гуляй (справа)

Паводле сведчаньняў святароў, прынамсі ў пачатку ягонага біскупскага служэння ад Кашкевіча складана было атрымаць дазвол на багаслужбы па-беларуску, хаця афіцыйнымі мовамі ў беларускім каталіцкім касцёле гістарычна сталі беларуская і польская. У большасці касцёлаў на Горадзеншчыне маліліся па-польску. Дагэтуль польская мова там актыўна ўжываецца.

Біскуп Кашкевіч быў адным з большасьці ярархаў Каталіцкага касцёлу ў Беларусі, якія не асудзілі гвалт сілавікоў над людзьмі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году. Кіраўніком Горадзенскай дыяцэзіі стаў нядаўна прызначаны біскуп з Ваўкавыску Ўладзімер Гуляй.