На 64-ым годзе жыцця адышоў у лепшы свет барысаўскі сябра ліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Рудкоўскі. Гэтую сумную навіну паведамілі ягоныя аднапартыйцы.
Прычына смерці Віталя Рудкоўскага невядомая.
“Віталь быў актыўным сябрам партыі, вылучаўся з’ездам кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў у 2019 г., аднак не быў зарэгістраваны. Сябры сацыял-дэмакраты выражаюць спачуванні родным і блізкім памерлага. Спачывай з мірам, дарагі таварыш!” – чытаем у паведамленні.