BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пакуль існуе рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў немагчыма”

Пакуль існуе рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў немагчыма. Такое меркаванне ў эфіры Рацыі агучыў былы палітычны зняволены Віктар Пархімчык:

– Асабліва такое папулярнае пытанне: ці працуюць эканамічныя санкцыі? Я магу сказаць, што ў сённяшнім выглядзе яны не працуюць. Асноўным чыннікам для вызвалення будзе падзенне рэжыму, які можа адбыцца, як мы ўжо пабачылі з Асадам, вельмі хутка. Гэта залежыць ад таго, дзе знаходзіцца сам корань гэтай праблемы – а ён не ў Менску, а ў Маскве.

З Віктарам салідарная экс-палітзняволеная Ірына Шчасная:

– Не пры рэжыме Лукашенкі. Ён ужо адчуў, што такое гэтая кроў, гэтае гора. Ён не будзе адпускаць людзей. Магчыма пакрыху, нейкімі групамі, як мы зараз назіралі, будуць выходзіць. Так. Але ў той жа час будуць садзіць новых людзей.

Не трэба спадзявацца, што рэжым Лукашэнкі правядзе лібералізацыю, і ўсе несправядліва асуджаныя апынуцца на волі, заўважае Ірына.

Беларускае Радыё Рацыя