BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палачаніна асудзілі на 2,5 гадоў «хатняй хіміі»

8 ліпеня ў судзе Заводскага раёна Менска вынеслі прысуд 67-гадоваму Аляксею Палюховічу. Палачаніна асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».

Прысуд агучыла суддзя Жанна Хвайніцкая. Яна прызнала мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

З 29 лістапада 2023 года па 7 сакавіка 2024 года Аляксея трымалі ў ІЧУ Полацка. Яго 6 разоў судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў 19.11 і 24.23 КаАП РБ. Агулам мужчына знаходзіўся пад арыштам 99 сутак.

вясна