65-гадовая Людміла Анашкевіч трапіла пад «хапун» 23 студзеня. Супрацоўнікі КДБ забралі ў яе мабільны тэлефон і лісты Вольгі Брыцікавай, лідаркі незалежнага прафсаюза «Нафтана».

Падставай для складання пратакола стала прыватная перапіска са знаёмым, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы: жанчына пераслала яму спасылку на артыкул з рэсурса, які прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».
25 студзеня жанчыну асудзілі да 15-ці сутак арышту. Справу, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП РБ, у судзе Полацка і Полацкага раёна разглядаў суддзя Андрэй Дзергачоў, піша «Віцебская Вясна».