Студэнты першага курсу польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без рэгістрацыі. З 23 па 27 верасня беларусы, якія хочуць атрымаць польскую нацыянальную візу для навучання на першым курсе ў ВНУ Польшчы, могуць падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомелі і Магілёве без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе VFS Global Group.

У траўні бягучага года візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомелі і Магілёве зрабілі для школьнікаў і студэнтаў асобную катэгорыю ў сістэме рэгістрацыі. Калі ў гэтай катэгорыі падаецца непаўнагадовая асоба (да 18 гадоў), разам з ёй можа падаць дакументы на атрыманне візы адзін з бацькоў без папярэдняй рэгістрацыі.






